Гвэн Шатвэл: Планы SpaceX перанесці вас праз увесь свет за 30 хвілін

TED2018

Гвэн Шатвэл: Планы SpaceX перанесці вас праз увесь свет за 30 хвілін

1,996,915 views

Readability: 4.4


Што новага ў SpaceX? Інжынерка Гвэн Шатвэл была супрацоўніцай нумар сем у першапраходніцкай аэракасмічнай кампаніі Ілана Маска, а цяпер стала ейнай прэзідэнткай. У размове з куратам TED Крысам Андэрсанам яна распавядае пра спаборніцтва па дастаўцы людзей на арбіту а таксама пра наступны вялікі праэкт арганізацыі – BFR (спытайма яе, што гэта значыць). Новая ракета-асілак будуецца, каб перанесці чалавецтва на Марс, пры гэтым яна мае і яшчэ адно магчымае выкарыстанне: падарожжы ў космас для зямлян.

Кліментына Вамарыя: Вайна і тое, што прыходзіць потым

TEDWomen 2017

Кліментына Вамарыя: Вайна і тое, што прыходзіць потым

898,964 views

Readability: 2.8


Кліментыне Вамарыя было шэсць год, калі грамадзянская вайна ў Руандзе прымусіла яе разам з сястрой уцякаць з дому ў Кігалі, пакідаючы ўласных бацькоў і ўсё, што яны ведалі. У гэтай глыбока асабістай прамове яна распавядае гісторыю пра тое, як яна стала ўцякачкай, жыла ў лагерах у сямі розных краінах напрацягу шасці год, і як яна спрабавала паразумецца з тым, што прыйшло потым.

Крыстэн Рэйтэр: Я не хачу дзяцей – годзе казаць, што я перадумаю

TEDxMileHighWomen

Крыстэн Рэйтэр: Я не хачу дзяцей – годзе казаць, што я перадумаю

2,330,653 views

Readability: 4


У адной з пяці жанчын у ЗША ніколі не будзе біялагічнага дзіцяці, і Крыстэн Рэйтэр адна з іх. Ужо з маленства яна зразумела, што не хоча нарадзіць дзяцей. Нягледзячы на ўпартыя спробы ўсіх навокал (разам з лекарам) пераканаць яе, што яна перадумае, Крыстэн не змяніла меркавання. Жанчына дзеліцца з намі сваёй гісторыяй праходжання стэрылізаці і палымяна даводзіць, што мацярынства – толькі адна са здольнасцяў жанчыны, а не вызначальны фактар.

Джымі Лін: Новы просты аналіз крыві, які можа дыягназаваць рак раней

TED2017

Джымі Лін: Новы просты аналіз крыві, які можа дыягназаваць рак раней

1,377,996 views

Readability: 5.1


Джымі Лін працуе над тэхналогіямі, якія змогуць знайсці рак на некалькі месяцаў раней, чым тыя, што існуюць цяпер. Ён распавядае пра рэвалюцыйны метад, які шукае маленькія знакі прысутнасці рака ў целе праз просты аналіз крыві, што дазваляе даведацца пра рэцыдывы некаторых форм рака на 100 дзён раней, чым традыцыйныя метады. Гэта можа быць промнем надзеі ў барацьбе, дзе ранняя дыягностыка мае значэнне.

Сафі Такер: "Аву"

TEDNYC

Сафі Такер: "Аву"

1,249,766 views

Readability: 3


Дуэт у стылі электра-поп Сафі Такер танчыць разам з гледачамі TED, прадстаўляючы сваю рытмічную ды аптымістычную песню "Аву" разам з Бэтай Лем.

Чаму адзіная вартая высілкаў будучыня ўключае кожнага з нас

TED2017

Чаму адзіная вартая высілкаў будучыня ўключае кожнага з нас

3,147,596 views

Readability: 3.6


''Для існавання надзеі дастаткова адной асобы, і гэтай асобай можаш стаць ты,'' -- кажа Яго Святасць Папа Францішак у гэтай палымянай TED-прамове наўпрост з Ватыкана. У сваім пасланні, поўным веры, для людзей усіх веравызнанняў, для тых, хто трымае і не трымае ўладу, духоўны лідар хрысціянства дае павучальны агляд справаў у сучасным свеце і заклікае нас да роўнасці, салідарнасці і пяшчоты. "Давайце ўсе разам дапаможам адно адному не забывацца, што "іншы" -- гэта не статыстыка і не лічба, -- кажа ён. -- Мы ўсе маем патрэбу адно ў адным".

Мэндзі Лен Катрон: Лепшы спосаб гаварыць пра каханне

TEDxSFU

Мэндзі Лен Катрон: Лепшы спосаб гаварыць пра каханне

2,212,263 views

Readability: 3.9


Мы "падаем" у каханне. Нас збівае з ног, нас расціскае, мы страчваем прытомнасць. Мы згараем ад запалу. Каханне робіць нас вар'ятамі і робіць нас хворымі. Нашы сэрцы баляць, а затым разбіваюцца. Такая размова пра каханне фармуе тое, як мы яго перажываем, кажа пісьменніца Мэндзі Лен Катрон. У гэтай размове для тых, хто калі-небудзь адчуваў сябе звар'яцелым ад кахання, Катрон падкрэслівае іншую метафару для кахання, якая можа дапамагчы нам знайсці больш радасці і менш пакут у ім.

Стывен Джонсан: Як забава вядзе да вялікіх вынаходніцтваў

TED Studio

Стывен Джонсан: Як забава вядзе да вялікіх вынаходніцтваў

1,279,990 views

Readability: 5.3


Патрэба -- маці вынаходніцтва, праўда ж? Не заўсёды! Стывен Джонсан тлумачыць, як некаторыя з самых значных ідэй ды тэхналогій, такія як кампутар, не сталі вынікам патрэбы, а вынікам жарту ды забавы. Падзяліцеся гэтым захапляльным ды ілюстраваным доследам гісторыі вынаходніцтваў. Выяўляецца, што будучыня хаваецца ва ўсім, што прыносіць людзям радасць.

Халла Томасдоццір: Прыйшоў час балатавацца жанчынам

TEDWomen 2016

Халла Томасдоццір: Прыйшоў час балатавацца жанчынам

959,206 views

Readability: 3.7


З цеплынёй і дасціпнасцю, Халла Томасдоццір расказвае, як яна пераадолела неаб'ектыўнасць СМІ, змяніла тон палітычных дыскусій і здзівіла ўсю нацыю тым, што балатавалася на пасаду прэзідэнта Ісландыі, разам з тым натхняючы новае пакаленне лідараў. «Мы можам дасягнуць усяго, што бачым», — сцвярджае яна. «Жанчыны павінны балатавацца».

Джым Хемерлінг: 5 спосабаў кіраваць у эру пастаянных зменаў

TED@BCG Paris

Джым Хемерлінг: 5 спосабаў кіраваць у эру пастаянных зменаў

2,232,721 views

Readability: 4.9


Хто сказаў, што змены павінны быць цяжкімі? Джым Хемерлінг, эксперт па трансфармацыі арганізацый, лічыць, што адаптацыя бізнесу ў сённяшнім непастаянным свеце можа ўсяляць бадзёрасць, а не наадварот. Ён абмалёўвае пяць важных патрабаванняў, якія факусуюцца на неабходнасці надаваць першараднае значэнне людзям, каб рэарганізацыя кампаніі стала задачай, што будзе надаваць моц і энергію.

Джулі Літкат-Хеймз: Як выгадаваць паспяховых дзяцей – без залішняй апекі

TED Talks Live

Джулі Літкат-Хеймз: Як выгадаваць паспяховых дзяцей – без залішняй апекі

3,727,716 views

Readability: 3.9


Перагружаючы дзяцей высокімі спадзяваннямі і празмерным кантролем, бацькі на самой справе ніяк не дапамагаюць. Прынамсі, так гэта бачыць Джулі Літкат-Хеймз. Былы дэкан першага курса Стэнфардскага ўніверсітэта тлумачыць, чаму бацькам неабходна перастаць атаясамліваць поспехі сваіх дзяцей з адзнакамі і баламі за тэсты. Замест гэтага, кажа яна, ім варта факусавацца на найстарэйшай ідэі: безумоўным каханні.

Салман Хан: Вучыць майстэрству, а не ставіць адзнакі

TED Talks Live

Салман Хан: Вучыць майстэрству, а не ставіць адзнакі

3,044,477 views

Readability: 4.3


Ці будавалі б вы дом на нетрывалым падмурку? Зразумела, што не. Тады чаму мы прыскорваем вучняў, калі яны яшчэ не зразумелі асноўнае? Асветнік Сал Хан дзеліцца сваёй ідэяй ператварыць адстаючых студэнтаў у вучоных, дапамагаючы ім спасцігаць прадметы ва ўласным тэмпе.

Сюзан Сімард: Як дрэвы размаўляюць адно з адным

TEDSummit

Сюзан Сімард: Як дрэвы размаўляюць адно з адным

3,196,447 views

Readability: 4.4


"Лес - гэта больш, чым тое, што мы бачым," - кажа эколаг Сюзан Сімард. Яе 30-гадовы дослед канадскіх лясоў прывёў да ашаламляльных высноў: дрэвы размаўляюць, часта, і на вялікай адлегласці. Даведайцеся больш пра гарманічнае і тым не менш складанае сацыяльнае жыццё дрэваў. Рыхтуйцеся да таго, каб паглядзець на прыроду новымі вачыма.

Джон Леджэнд: Песня Вызвалення

TED2016

Джон Леджэнд: Песня Вызвалення

1,725,109 views

Readability: 3.6


Джон Леджэнд абраў сабе місію змяніць сістэму крымінальнага правасуддзя Амерыкі. Дзякуючы сваёй кампаніі Free America ён падтрымлівае рэабілітацыю і лячэнне ў турмах і цэнтрах утрымання мігрантаў і дае надзею тым, хто хоча палешпыць сваё жыццё пасля адбыцця тэрміну. Разам з прэлюдыяй Джэймса Кэвітта, зняволенага ў дзяржтурме Святога Квенціна, Леджэнд прапануе нам сваю скарочаную версію песні Боба Марлі «Песня Вызвалення» . "Дапамажы ж і ты спець гэтыя песні свабоды''.

Том Хьюлм: Чаму нас вучаць пратаптаныя сцежкі?

TED2016

Том Хьюлм: Чаму нас вучаць пратаптаныя сцежкі?

1,545,774 views

Readability: 3.5


Як стварыць прадукт, які насамрэч жадаюць людзі? Дазвольце спажыўцам стаць часткай працэсу. "Эмпатыя да таго, чаго жадаюць вашыя кліенты, напэўна, найбольшы паказнік поспеху бізнэсу," - кажа дызайнер Том Хьюлм. У сваёй кароткай прамове Хьюлм распавядае пра тры натхняльныя прыклады на стыку дызайну і досведу карыстальніка, калі людзі стваралі ўласныя жаданыя сцежкі праз патрэбу. Як толькі вы навучыцеся заўважаць іх, вы пачняце бачыць іх паўсюдна.

Саджы Сэмьюэл: Як каледжы зарабляюць на студэнцкіх пазыках

TEDxPSU

Саджы Сэмьюэл: Як каледжы зарабляюць на студэнцкіх пазыках

1,241,033 views

Readability: 4.5


"Калісьці у Амерыцы паступленне ў каледж не азначала атрыманне пазыкі", - кажа прафесар Саджы Сэмьюэл. Цяпер вышэйшая адукацыя стала спажывецкім прадуктам: кошты навучання падвысіліся, студэнты абцяжараныя пазыкамі на суму больш за трыльярд даляраў, а ўніверсітэты і кампаніі, што выдаюць крэдыты, зарабляюць велізарныя грошы. Сэмьюэл прапаноўвае радыкальны выхад з сітуацыі: звязаць кошт навучання з заробкам пасля заканчэння каледжу. Такім чынам студэнты змогуць рабіць грунтоўныя рашэнні пра сваю будучыню, аднавіць сваю любоў да навучання і дапамагчы свету чымсьці карысным.

Трэвар Цім: Наколькі свабодная наша прэса?

TED2016

Трэвар Цім: Наколькі свабодная наша прэса?

1,377,633 views

Readability: 5.4


У ЗША, згодна Першай папраўцы Канстытуцыі, прэса мае права публікаваць сакрэтную інфармацыю, якую павінна ведаць грамадства. Сачэнне з боку ўладаў зрабіла перадачу інфармацыі вельмі небяспечнай для інфарматараў — крыніцы амаль усіх важных дадзеных аб нацыянальнай бяспецы з часоў трагедыі 11 верасня. У гэтай кароткай ды змястоўнай гутарцы сузаснавальнік Фонду Свабоды Прэсы і сябра TED Трэвар Цім гаворыць аб нядаўняй гісторыі дзеянняў ўрада ў адносінах да асобаў, якія выкрываюць злачынствы і несправядлівасць, і выступае за тэхналогіі, якія могуць дапамагчы ім зрабіць гэта бяспечна і ананімна.

Джошуа Прагер: Мудрыя словы выдатных пісьменнікаў пра кожны год жыцця

TEDActive 2015

Джошуа Прагер: Мудрыя словы выдатных пісьменнікаў пра кожны год жыцця

1,659,585 views

Readability: 3.5


Усе людзі розныя, але нас аб'ядноўвае вялікая паслядоўнасць старэння, а агульныя заканамернасці жыцця знаходзяць адлюстраванне на старонках нашых улюбёных кніг. У гэтай хвалюючай прамове журналіст Джош Прагер даследуе этапы жыцця праз цытаты Нормана Мейлера, Джойс Кэрал Оўтс, Уільяма Трэвара ды іншых значных пісьменнікаў. Графічны дызайнер Мільтан Глэйсер падрыхтаваў візуальную частку выступу. Па словах Прагера, «Кнігі кажуць, хто мы, кім былі і кім будзем».

Джэсіка Ладд: Сістэма заяваў, якую жадаюць мець ахвяры сэксуальных злачынстваў

TED2016

Джэсіка Ладд: Сістэма заяваў, якую жадаюць мець ахвяры сэксуальных злачынстваў

1,403,712 views

Readability: 4.7


"Мы не павінны жыць у свеце, дзе 99% гвалтаўнікоў застаюцца непакаранымі", -- кажа Джэсіка Ладд. Дзякуючы Callisto, новай платформе для студэнтаў каледжаў, дазваляючай канфідэнцыяльна заяўляць аб сэксуальных злачынствах, Ладд дапамагае пацярпелым атрымаць падтрымку і правасуддзе, якія яны заслугоўваюць, захоўваючы іх канфідэнцыяльнасць. "Мы можам зрабіць свет, у якім будзе рэальны стрымліваючы фактар супраць парушэння правоў чалавека," -- кажа Джэсіка.

Алан Адамс: Што азначае адкрыццё гравітацыйных хваляў

TED2016

Алан Адамс: Што азначае адкрыццё гравітацыйных хваляў

2,551,129 views

Readability: 4.4


Больш за мільярд гадоў таму ў далёкай галактыцы дзве чорныя дзіркі рухаліся няўмольна адна да адной перад тым, каб замкнуцца ў спіраль і сутыкнуцца. "Уся гэтая энергія ўвасобілася ў матэрыі прасторы і часу," - кажа фізік-тэарэтык Алан Адамс. "Сусвет пачаў выбухаць хвалямі гравітацыі". Каля 25 гадоў таму суполка навукоўцаў пабудавала велізарны дэтэктар, які назвалі ЛІГА, з мэтай знайсці гэтыя хвалі. У гэтай захапляльнай прамове Адамс распавядае, што адбылося ў верасні 2015, калі ЛІГА знайшоў неверагодна маленькія анамаліі, што і прывялі да адной з самых хвалюючых знаходак у гісторыі фізікі.

Селеста Хэдлі: 10 шляхоў стаць лепшым суразмоўцам

TEDxCreativeCoast

Селеста Хэдлі: 10 шляхоў стаць лепшым суразмоўцам

12,946,484 views

Readability: 3.1


Калі па родзе заняткаў вам неабходна ўмець размаўляць з людзьмі, вы даведваецеся шмат пра тое, як весці размову, і пра тое, што многія з нас рабіць гэтага не ўмеюць. Цягам многіх гадоў Селеста Хэдлі працуе вядучай эфіру на радыё і добра ведае складнікі выдатнай гутаркі: шчырасць, сцісласць, яснасць і ўменне слухаць. У гэтым выступе яна дзеліцца дзесяццю правіламі, якія дапамогуць вам стаць выдатнымі суразмоўцамі. "Ідзіце і размаўляйце з людзьмі, слухайце іх, - кажа яна. - І самае галоўнае -- будзьце гатовыя здзіўляцца".

Джудсан Бруар: Просты спосаб кінуць дрэнную звычку

TEDMED 2015

Джудсан Бруар: Просты спосаб кінуць дрэнную звычку

10,952,156 views

Readability: 4.4


Ці магчыма пазбавіцца ад дрэнных звычак проста будучы зацікаўленым? Псіхіятр Джудсан Бруар вывучае стасункі паміж уважлівасцю і залежнасцю, ад курэння й пераядання да усяго таго, што мы робім, нават ведаючы, што гэта шкодна. Даведайцеся больш пра механізм развіцця звычак і адкрыйце простую, але грунтоўную тактыку, якая можа дапамагчы вам перамагчы наступную прагу да цыгарэты, чыпсаў ці адказу на смс-ку за стырном.

Джыл Хайнэрт: Загадкавы свет падводных пячор

TEDYouth 2015

Джыл Хайнэрт: Загадкавы свет падводных пячор

1,615,256 views

Readability: 4


Акваспелеолаг Джыл Хайнэрт даследуе падземныя воды, што бягуць па жылах нашай планеты. Працуючы з біёлагамі, кліматолагамі і археолагамі, яна раскрывае таямніцы арганізмаў, якія насяляюць адны з самых аддаленых месцаў Зямлі, і дапамагае даследчыкам прасачыць гісторыю змянення клімату. У гэтай кароткай прамове нырніце на глыбіню і даследуйце цуды ўнутранай прасторы нашай планеты.

Джэймс Віч: Вось што здараецца, калі адказваеш на спам-ліст

TEDGlobal>Geneva

Джэймс Віч: Вось што здараецца, калі адказваеш на спам-ліст

40,173,934 views

Readability: 3.9


Падазроныя лісты: незапатрабаваныя страхавыя аблігацыі, сейфы з дыяментамі, блізкія сябры, выкрадзеныя за мяжой. Яны з’яўляюцца ў нашых паштовых скрынях, і звычыйна іх выдаляюць у адно імгненне. Але што здарыцца, калі вы адкажаце? Пісьменнік і комік Джэймс Віч распавядае аб вяселым шматдзённым ліставанні са спамерам, які прапанаваў узяць яго ў долю ў цікавай угодзе.

Роберт Уолдынгер: У чым сакрэт добрага жыцця? Найдаўжэйшы дослед пра шчасце

TEDxBeaconStreet

Роберт Уолдынгер: У чым сакрэт добрага жыцця? Найдаўжэйшы дослед пра шчасце

24,401,472 views

Readability: 3.5


Што робіць нас здаровымі і шчаслівымі на працягу жыцця? Вы не адзінокія, калі думаеце, што гэта грошы і слава, але як сцвярджае псіхіятр Роберт Уолдынгер, вы памыляецеся. Як кіраўнік 75-гадовага доследу па развіцці дарослых, Уолдынгер мае выключны доступ да дадзеных пра сапраўднае шчасце і задавальненне. У сваёй прамове ён дзеліцца трыма важнымі ўрокамі, вынесенымі з доследу, а таксама старымі як свет ісцінамі пра доўгае ды паўнавартаснае жыццё.

Гары Кліф: Ці гэта канец фізікі?

TEDGlobal>Geneva

Гары Кліф: Ці гэта канец фізікі?

2,496,396 views

Readability: 4.7


Чаму існуе штосьці замест нічога? Чаму нас атачае столькі ўсяго цікавага? Фізік Гары Кліф вывучае часціцы на Вялікім гандронным калайдары ў ЦЭРН, і ў яго ёсць некалькі патэнцыйна дрэнных навінаў для тых, хто шукае адказы на гэтыя пытанні. Нягледзячы на вялікія намаганні навукоўцаў (і дапамогу самай вялікай машыны на планеце), мы, магчыма, ніколі не знойдзем тлумачэнняў усіх дзіўных рыс прыроды. Ці гэта канец фізікі? Паглядзіце гэтую прамову і даведайцеся больш пра чароўныя структуры сусвету.

Даніт Пелег: Забудзьцеся на шопінг. Хутка мы будзем спампоўваць новую вопратку

TEDYouth 2015

Даніт Пелег: Забудзьцеся на шопінг. Хутка мы будзем спампоўваць новую вопратку

1,702,936 views

Readability: 3.9


Вопратка, якую можна надрукаваць і спампаваць, магчыма ўжо зусім блізка. Навучальны дызайнерскі праект Даніт Пелег пераўтварыўся ў калекцыю 3D-мадэляў, дастаткова ўстойлівых і зручных для паўсядзённага жыцця. "Мода гэта фізічная з'ява," -- кажа яна. "Цікава, як будзе выглядаць наш свет, калі вопратка стане лічбавай."

Ціэка Асакава: Як новыя тэхналогіі дапамагаюць сляпым людзям адчуваць свет

TED@IBM

Ціэка Асакава: Як новыя тэхналогіі дапамагаюць сляпым людзям адчуваць свет

1,297,620 views

Readability: 4.1


Як тэхналогіі могуць палепшыць якасць нашага жыцця? Як мы можам арыентавацца ў прасторы, не выкарыстоўвачы зроку? Вынаходца і сябра IBM Ціека Акасава, якая страціла зрок у 14 гадоў, спрабуе знайсці адказ на гэтыя пытанні. У чароўнай прамове яна дэманструе некаторыя новыя тэхналогіі, каторыя дапамагаюць сляпым людзям адчуваць сябе больш самастойнымі ў сучасным свеце. Яна мяркуе, што праз распрацоўку прылад для людзей з абмежаваннямі выгаду атрымлівае ўсё грамадства.

Эн Морган: Як я цягам году чытала па кніжцы з кожнай краіны свету

TEDGlobal>London

Эн Морган: Як я цягам году чытала па кніжцы з кожнай краіны свету

1,585,819 views

Readability: 4.1


Эн Морган лічыла сябе начытанай асобай -- пакуль не выявіла "вялізарную белую пляму" на сваёй кніжнай паліцы. Акрамя шматлікіх ангельскіх ды амерыканскіх аўтараў, там было вельмі мала твораў аўтараў па-за межамі англамоўнага свету. Так яна паставіла сабе амбітную мэту: прачытаць па адной кніжцы з кожнай краіны свету цягам году. Цяпер яна заклікае іншых англафілаў чытаць перакладзеныя творы, каб выдаўцы старанней прымалі замежныя літаратурныя творы да сваіх берагоў. Інтэрактыўную мапу яе чытальніцкага падарожжа можна ўбачыць тут: go.ted.com/readtheworld

Сакена Якубі: Як я не дала талібам зачыніць маю школу

TEDWomen 2015

Сакена Якубі: Як я не дала талібам зачыніць маю школу

1,445,461 views

Readability: 2.4


Калі талібы зачынілі ўсе школы для дзяўчат у Афганістане, Сакена Якубі стварыла новыя, сакрэтныя школы, дзе навучаліся тысячы жанчын і мужчын. У гэтай моцнай, смешнай прамове яна распавядае неверагодную гісторыю двух выпадкаў, калі ёй пагражалі, каб яна перастала адукоўваць -- і дзеліцца ўласным бачаннем перайначвання сваёй любімай краіны.